Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт
Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Alabama Agricultural and Mechanical University | |
Арыгінальная назва | англ.: Alabama Agricultural and Mechanical University |
Заснаваны | 1875 |
Студэнты | 5 333[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Хантсвіл, Алабама, ЗША |
Сайт | aamu.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт (англ.: Alabama Agricultural and Mechanical University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Хантсвіл у штаце Алабама.
Агульная характарыстыка
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Заснаваная ў 1875 годзе, сваю цяперашнюю назву вучэльня атрымала ў 1969 годзе.
Гістарычны раён кампуса ўніверсітэта, таксама вядомы як гістарычны раён Каледж Нормал Хіл, мае 28 будынкаў і чатыры збудаванні, занесеныя ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.
Структура
- Каледж сельскай гаспадаркі, жыцця і прыродазнаўства
- Каледж бізнесу і грамадскіх адносін
- Каледж адукацыі, гуманітарных навук і навук аб паводзінах
- Каледж інжынерыі, тэхналогій і фізічных навук
- Школа паслядыпломнай адукацыі
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алабамскі сельскагаспадарча-механічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы