Алаверэ (эст.: Alavere) — вёска ў воласці Анія павета Хар'юмаа ў паўночнай Эстоніі. Насельніцтва — 382 чалавекі (2010). У 1982 годзе ў вёсцы было выяўлена старажытнае паселішча. Музыкант Сандра Нурмсалу, якая прадстаўляла Эстонію на Еўрабачанні-2009, вырасла і жыве ў Алаверэ.