Алгомаўскі ўніверсітэт
Алгомаўскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Algoma University | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: Algoma University |
Заснаваны | 1965 |
Студэнты | 1 159 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Су-Сент-Мары, Антарыа, Канада |
Кампус | Брамптан і Цімінс |
Сайт | algomau.ca |
![]() |
Алгомаўскі ўніверсітэт (англ.: Algoma University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Су-Сент-Мары ў правінцыі Антарыа, Канада.
Агульная характарыстыка
Універсітэт спецыялізуецца на гуманітарных навуках, кіраванні і прафесійных праграмах навучання. Ён прапануе 30 розных напрамкаў навучання і актыўна супрацоўнічае з Лаўрэнцьеўскім універсітэтам, каледжам якога ён быў да 2008 года. Дадатковыя кампусы знаходзяцца ў гарадах Брамптан і Цімінс.
Структура
- Факультэт бізнесу і эканомікі
- Факультэт крос-культурных студый
- Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алгомаўскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы