Алейны жывапіс
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Mona_Lisa%2C_by_Leonardo_da_Vinci%2C_from_C2RMF_retouched.jpg/240px-Mona_Lisa%2C_by_Leonardo_da_Vinci%2C_from_C2RMF_retouched.jpg)
Алейны жывапіс — від жывапісу мастацкімі алейнымі фарбамі, у якіх сувязным рэчывам для каляровых парашкоў (пігментаў) з'яўляюцца алей ільняны, арэхавы, сланечнікавы і інш. і розныя лакі. Алейны жывапіс выконваецца пераважна на палатне, дрэве, кардоне, металічных плітах, пакрытых спецыяльнымі грунтамі (станковы алейны жывапіс) ці па вапнавым тынку (манументальны алейны жывапіс).
Вядомы з 10 стагоддзя. Пашырыўся на пачатку 15 стагоддзя пасля ўдасканалення яго Янам ван Эйкам.
На Беларусі вядомы з пачатку 16 стагоддзя. У тэхніцы алейнага жывапісу працуе пераважная большасць мастакоў.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алейны жывапіс