Александэр Рабертус Тод
Александэр Рабертус Тод (англ.: Alexander Robertus Todd, Baron Todd; 2 кастрычніка 1907, Глазга — 10 студзеня 1997) — англійскі хімік-арганік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1942).
Біяграфія
Пасля заканчэння (1931) годзе ўніверсітэта ў Франкфурце-на-Майне працаваў у шэрагу навучальных і навуковых устаноў, у 1938—1944 гадах дырэктар хімічных лабараторый Манчэстэрскага ўніверсітэта; прафесар арганічнай хіміі Кембрыджскага ўніверсітэта (з 1944). У 1952—1964 гадах старшыня ўрадавага Кансультатыўнага савета па навуковай палітыцы. Прэзідэнт Хімічнага таварыства Вялікабрытаніі (1960—1962). Прэзідэнт Лонданскага каралеўскага таварыства ў 1975—1980 гадах.
Асноўныя працы
Асноўныя працы — па хіміі нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот — пакладзены ў аснову сучасных уяўленняў аб структуры і метадах сінтэзу гэтага тыпу хімічных злучэнняў. Тод выканаў таксама іншыя даследаванні, у тым ліку па сінтэтычнай арганічнай хіміі, хіміі прыродных злучэнняў, структуры і сінтэзу вітаміну B12.
Нобелеўская прэмія
Нобелеўская прэмія па хіміі (1957) за даследаванні нуклеатыдаў і нуклеінавых кіслот.
Зноскі
- ↑ а б Alexander Robertus Todd, Baron Todd // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Alexander Robertus Todd // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в NNDB — 2002.
- ↑ а б Alexander R. Todd // Encyclopedia.com — HighBeam Research. Праверана 30 верасня 2017.
- ↑ https://www.nobelprize.org/nobel_prizes/chemistry/laureates/1957/todd-bio.html Праверана 30 верасня 2017.
Літаратура
- Тод Александэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тодд Александер // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 29. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Біяграфія Архівавана 10 верасня 2011. на сайце электроннай бібліятэкі «Навука і тэхніка»
- Профіль Александэра Рабертуса Тода на афіцыйным сайце РАН