Ален Жупэ (фр.: Alain Juppé; нар. 1945) — французскі правы палітык, дзеяч «Аб’яднання ў падтрымку Рэспублікі», а затым «Саюза за прэзідэнцкую большасць», прэм’ер-міністр Францыі (1995—1997), у 2000-я займаў пасаду мэра Бардо. З 18 мая да 18 чэрвеня 2007 года быў дзяржаўным міністрам і міністрам па справах навакольнага асяроддзя, аднак прайграў парламенцкія выбары ў Францыі (2007) у сваёй акрузе і ўсяго пасля месяца на міністэрскім пасадзе падаў у адстаўку. З 14 лістапада 2010 года да 27 лютага 2011 г. дзяржаўны міністр, міністр абароны і па справах ветэранаў Францыі. З 27 лютага 2011 па 15 мая2012— міністр замежных спраў Францыі.