Алоль (рака)

Алоль
Характарыстыка
Даўжыня
  • 105 км
Басейн 860 км²
Вадацёк
Выток Arno[d]
 • Каардынаты 56°51′07″ пн. ш. 29°19′18″ у. д.HGЯO
Вусце Вялікая (рака, басейн Пскоўскага возера)
 • Каардынаты 56°26′14″ пн. ш. 29°05′53″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Вялікая (рака, басейн Пскоўскага возера) → Пскоўскае возера

Краіна
Код у ДВР 01030000112102000027727
physical
Алоль (рака)
Алоль (рака)
— выток, — вусце

Алоль — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі.

Выток ракі размешчаны на Бяжаніцкім узвышшы (возера Арно) на тэрыторыі Балгатаўскай воласці Апочацкага раёна, а далей цячэ па Кудзеверскай воласці Бяжаніцкага раёна. Затым памежна па тэрыторыях Апочацкага раёна (Глыбокаўская воласць) і Пустошкінскага раёна (Шчукінская і Аольская воласці).

Працякае праз некалькі азёр, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца Кудзеверскае і Бардава. За 29 км ад вусця па левым беразе ўпадае рака Цыпілянка.

Вусце ракі знаходзіцца ў Пустошкінскім раёне Пскоўскай вобласці за 323 км па правым беразе ракі Вялікая, каля вёскі Усохі. Даўжыня ракі — 105 км, плошча вадазборнага басейна — 860 км².

Крыніцы

  1. Geographic Names Server — 2018.