Алонса Кана

Алонса Кана
ісп.: Alonso Cano de Almansa
Фатаграфія
Дата нараджэння 19 сакавіка 1601(1601-03-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 1667(1667-09-03)[4][5][…] (66 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, скульптар, архітэктар, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Мастацкі кірунак барока[7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алонса Кана (ісп.: Alonso Cano de Almansa; 19 сакавіка 1601, Гранада — 3 верасня 1667, Гранада) — іспанскі мастак і скульптар.

Біяграфія

Сын скульптара і архітэктара Мігеля Кана Пачэка, яго маці Марыя Альманса Пачэка выкладала малюнак. У 1614 годзе пераехаў у Севілью, дзе вучыўся жывапісу ў Франсіска Пачэка, настаўніка Веласкеса, а скульптуры — у Хуана Марцінеса Мантаньеса. Сябраваў з Веласкесам. Першае вядомае палатно — партрэт святога Франсіска Борджа — адносіцца да 1624 года. У 1629 годзе стварыў сваю самую вялікую працу — алтарны абраз царквы Санта Марыя дэ Лебрыха ў Севільі. У 1638 годзе перабраўся ў Мадрыд, быў блізкі да графа-герцага дэ Аліварэсу.

У 1644 годзе быў абвінавачаны ў забойстве жонкі, зняволены ў турму, падвяргаўся катаванням, але здолеў даказаць сваю невінаватасць. Пераехаў у Валенсію з намерам пайсці ў манастыр. У 1652 годзе вярнуўся ў родны горад, дзе, пры садзейнічанні караля Філіпа IV, стаў эканомам кафедральнага сабора. Упрыгожыў яго галоўную капліцу і быў прызначаны галоўным жывапісцам сабора, але неўзабаве памёр. Пахаваны ў крыпце кафедральнага сабора Гранады.

Жывапіс Алонса Кана ўяўляе сабой сінтэз маньерызму і барока, у ім моцна выяўлены італьянскі ўплыў.

Сярод выдатных вучняў Кано скульптар Педра дэ Мена.

Зноскі

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б в https://www.oxfordreference.com/view/10.1093/oi/authority.20110803095546435
  3. а б Union List of Artist Names
  4. datos.bne.es: El portal de datos bibliográficos de la Biblioteca Nacional de España — 2011. Праверана 1 кастрычніка 2017.
  5. Alonso Cano // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Kunstindeks Danmark Праверана 5 чэрвеня 2023.
  7. https://www.museodelprado.es/en/the-collection/artist/cano-alonso/850ee711-716e-4a02-8bda-cb0f3ed3b752