Альбіён
Альбіён (Albion, слова кельцкага паходжання) — найстаражытная назва вострава Вялікабрытанія, якая была вядомая яшчэ старажытным грэкам, яна, у прыватнасці, згадваецца ў Пталамея, і затым перайшла ў старажытнарымскую літаратуру. У наш час тэрмін ужываецца ў Англіі ва ўзнёслым стылі, у іншых краінах — звычайна ў трохі іранічным сэнсе. Эпітэт «туманны» (англ.: foggy, цалкам The Foggy Albion) абавязаны сваім існаваннем густому марскому туману, які ўвесь час ахутвае нізінныя часткі астравоў Вялікабрытаніі.
Часта гэта слова ўжываецца ў легендах пра караля Артура.
Спасылкі
- Альбион // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Гл. таксама
- Нусантара — паэтычная назва Інданезіі.