У 1977 годзе скончыў сярэднюю школу ў Шэдуве, у 1984 годзе — Вільнюскі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1998 годзе — Літоўскую акадэмію кіравання. Таксама павышаў кваліфікацыю ў Каўнасе, універсітэтах Даніі і ЗША. Працаваў у Вілкавішкісе ў сферы будаўніцтва і архітэктуры, у 1991 годзе стаў намеснікам начальніка Вілкавішкіскай управы па пытаннях эканомікі і фінансаў, у 1995—1996 — дырэктар па маркетынгу кампаніі AB Vilkasta.
Член КПСС у 1985—1988 гадах, у 1991 годзе ўступіў у СДПЛ, у 1995 годзе ўзначаліў Вілкавішкіскае аддзяленне партыі. З 1990 года — дэпутат мясцовага самакіравання, у 1996 годзе абраны ў Сейм. У 2001—2004 гадах працаваў у бюджэтна-фінансавым камітэце.
У 2004—2005 гадах быў міністрам фінансаў, у 2006—2008 гадах — міністрам транспарту і сувязі. У 2008—2009 гадах выконваў абавязкі кіраўніка СДПЛ, у 2009 годзе абраны старшынёй на пастаяннай аснове. У 2009 годзе ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах і заняў другое месца, сабраўшы 162 665 (11,8 %) галасоў.