Альпійскія лугі
Альпі́йскія лугі́ — высакагорныя лугі альпійскага пояса. Найбольш пашыраны асакова-злакавыя лугі і нізкатраўныя альпійскія «дываны» — маты, для якіх характэрна адсутнасць суцэльнага дзёрну. У складзе альпійскіх лугоў шмат кармавых, лекавых, дэкаратыўных, харчовых раслін. Каштоўныя сельскагаспадарчыя ўгоддзі. Выкарыстоўваюцца як летнія пашы.
Гл. таксама
- Альпійская расліннасць
Літаратура
- Альпійскія лугі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альпійскія лугі