Альфрэда Стрэснер Матыаўда (ісп.: Alfredo Stroessner Matiauda; 3 лістапада1912, Энкарнасьён, Парагвай — 16 жніўня2006, Бразілія, Бразілія) — парагвайскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, прэзідэнт (дыктатар) Парагвая з 15 жніўня 1954 па 3 лютага 1989 года. У 1954 годзе скінуў прэзідэнта Ф.Чавеса і пры падтрымцы арміі ўсталяваў дыктатуру. Абапіраўся на ваеннае кіраўніцтва і правакансерватыўную партыю «Каларада». У час яго дыктатуры загінула больш за 12 тыс.чалавек. У лютым 1989 года скінуты Андрэсам Радрыгесам, уцёк з краіны. Эмігрыраваў у Бразілію.