Аляксей Мікітавіч Трубяцкой
Аляксей Мікітавіч Трубяцкой | |
---|---|
Нараджэнне | 17 сакавіка 1600 |
Смерць |
1680[1] |
Месца пахавання | |
Род | Трубяцкія |
Бацька | Мікіта Раманавіч Трубяцкі[d] |
Маці | Yevdokiya Mikhaylovna[d] |
Званне | ваявода |
Бітвы |
Аляксей Мікітавіч Трубяцкой (1600 — 1680) — князь, рускі палітычны і вайсковы дзеяч, дыпламат. Хросны бацька цара Пятра I.
У 1618 годзе атрымаў чын стольніка. Ваявода ў Табольску (1629), Астрахані (1633). З 1642 года — камандуючы арміяй на паўднёвай мяжы Рускай дзяржавы.
Удзельнічаў у перамовах з польскім і шведскім пасольствамі ў 1647 годзе, у сакавіку 1654 года сустракаўся з пасламі Багдана Хмяльніцкага і агаворваў умовы ўваходжання Украіны ў склад Расіі. Напачатку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1655) Трубяцкой камандаваў паўднёва-заходняй групоўкай рускай арміі, якая захапіла шэраг гарадоў і мястэчак ўсходняй часткі ВКЛ і ў Панямонні. У 1656 годзе камандаваў войскамі на шведскім фронце, пасля 10-дзённай аблогі ўзяў Юр'еў, а затым крэпасці Марыенбург і Нейгаўзен, Кексгольм і Нотэбург.
У 1659—1660 гг. узначальваў царскую адміністрацыю на Украіне, удзельнічаў у баявых дзеяннях супраць гетмана І. Выгоўскага, які перайшоў на бок Рэчы Паспалітай. Камандаваў рускімі войскамі ў Канатопскай бітве. У 1662 годзе ўдзельнічаў у задушэнні Меднага бунту ў Маскве. За паспяховыя дзеянні узнагароджаны вотчынай — горадам Трубчэўскам з паветам і тытулам «валадара Трубчэўскага» (1660). Фармальна застаўшыся камандуючым войскам, Аляксей Мікітавіч не ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, заставаўся пры двары.
Зноскі
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
Літаратура
- Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.