Алімпійская хартыя
Алімпійская хартыя — збор статутных дакументаў па пытаннях алімпійскага руху. Зацверджана ў 1894 годзе Міжнародным спартыўным кангрэсам у Парыжы. Вызначае асноўныя мэты, прынцыпы, палажэнні і правілы арганізацыі і правядзення Алімпійскіх гульняў. Галоўныя палажэнні Алімпійскай хартыі распрацаваны П'ерам дэ Кубертэнам. Складаецца з 5 раздзелаў, афіцыйных тлумачэнняў і інструкцый, якія маюць абавязковы характар. Да Алімпійскай хартыі прыкладаюцца правілы правядзення рэгіянальных гульняў, якія апякуе Міжнародны алімпійскі камітэт.
Літаратура
- Алімпі́йская ха́ртыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 257. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).