Аліса Георгіеўна Коанен
Аліса Георгіеўна Коанен | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 5 (17) кастрычніка 1889 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 жніўня 1974[2] (84 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Аляксандр Якаўлевіч Таіраў |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса, тэатральная актрыса |
Гады актыўнасці | 1906 — 1949 |
Тэатр | |
Узнагароды | |
![]() |
Аліса Георгіеўна Коанен (руск.: Али́са Гео́ргиевна Коонен; 5 (17) кастрычніка 1889, Масква — 20 жніўня 1974, Масква) — расійская і савецкая актрыса, Народная артыстка РСФСР (1935), жонка А. Я. Таірава.
Біяграфія
У 16 год яна паступіла ў ММТ, вучылася ў Станіслаўскага. Ёй апекаваўся мецэнат Мікалай Тарасаў. Упершыню выйшла на сцэну ММТ у ролі Госці ў «Гора ад розуму» (1906). У 19 гадоў сыграла сваю першую вялікую ролю — Міціль у спектаклі «Сіняя птушка» паводле Метэрлінка (1908).
У 1913 годзе Аліса Коанен перайшла працаваць у Свабодны тэатр К. А. Марджанава, які праіснаваў толькі адзін сезон. Там яна сустрэла свайго будучага мужа — Аляксандра Таірава.
У 1914 годзе, калі ён арганізаваў Камерны тэатр, яна перайшла туды працаваць і неўзабаве стала вядучай актрысай. Валодала шырокім творчым дыяпазонам: ад трагічнай Федры да Жырафле-Жырофля ў аднайменнай аперэце Ш. Лекока, але асабліва вялікую вядомасць яна атрымала выкананнем роляў трагічнага плана. У Камерным тэатры актрыса прапрацавала да 1949 гады, калі тэатр быў расфармаваны і Таіраў быў выгнаны з тэатра і пераведзены на пасаду рэжысёра Тэатра ім. Я. Б. Вахтангава. Аліса Коанен рушыла ўслед за ім, але да працы ў тэатры яны не прыступілі. У студзені 1950 года Коанен і Таіраву былі ўсталяваныя персанальныя пенсіі саюзнага значэння.
У жніўні 1950 года ў выніку рэарганізацыі Камерны тэатр быў перайменаваны ў Маскоўскі драматычны тэатр імя А. С. Пушкіна. Таіраў памёр у верасні таго ж года.
Зноскі
- ↑ Коонен Алиса Георгиевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Brozović D., Ladan T. Alisa Georgijevna Koonen // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).