Аліўе Польж
Аліўе Польж | |
---|---|
Род дзейнасці | парфумер |
Дата нараджэння | 1974 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Жак Польж |
Аліўе Польж (фр.: Olivier Polge, 1974, Грас) — французскі парфумер, стваральнік водараў для Chanel (Misia, Boy, No. 5 L’eau і іншыя).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Грасе ў 1974 годзе ў сям’і вядомага парфумера Жака Польжа, які працаваў у Chanel працягу 37 год[1].
Пасля заканчэння школы не стаў працягваць справу бацькі, а паступіў на факультэт гісторыі мастацтваў. Аднак, праходзячы пасля першага курса практыку ў International Flavors & Fragrances, зразумеў, што яго сапраўднае прызванне — стварэнне водараў. Прафесіі парфумера навучаўся ў ACM, пасля чаго прайшоў стажыроўку ў Charabot.
З 1998 года супрацоўнічаў з International Flavors & Fragrances. Праца ў IFF была вельмі плённай, Аліўе Польжам было створана шмат паспяховых водараў. У 2009 года ён быў удастоены Prix International du Parfum — значнай ўзнагароды ў свеце парфумерыі. У лютым 2015 года, пасля выхада бацькі на пенсію, змяніў яго на пасадзе парфумера дому Chanel[1].
Водары, створаныя Аліўе Польжам
- ALIEN Mugler
- Eau Parfumée au Thé Rouge Bvlgari
- Christian Dior Homme
- The One for Men Dolce & Gabbana
- Cuir Beluga Guerlain
- Salvatоre Ferragamо F fоr Fascinating
- Salvatоre Ferragamо F Pour Homme
- Apparition for men Emanuel Ungaro
- Apparition Homme Intense Emanuel Ungaro
- Breil for Women ад Breil
- Kenzо Pоwer
- Friends Men Moschino
- Armani Code for women ад Giorgio Armani
- Balenciaga Paris
- Vintage by Kаte Моѕѕ
- Misia les exclusifs de Chanel
- Chance eau vive
- Boy les exclusifs de Chanel
- N°5 l’eau