Амаду Тумані Турэ
Амаду Тумані Турэ | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Amadou Toumani Touré | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Альфа Умар Канарэ | ||||||
Пераемнік | Амаду Санога (старшыня Нацыянальнага камітэта па аднаўленні дэмакратыі і адраджэнню дзяржавы) Дыўнкундэ Траарэ (Прэзідэнт Малі) |
||||||
|
|||||||
Папярэднік | Муса Траарэ (прэзідэнт) | ||||||
Пераемнік | Альфа Умар Канарэ (прэзідэнт) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 лістапада 1948 |
||||||
Смерць |
9 лістапада 2020[1] (72 гады) 10 лістапада 2020 |
||||||
Веравызнанне | Іслам, суніцкага толку | ||||||
Партыя | беспартыйны | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Званне | генерал арміі[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Амаду Тумані Турэ (фр.: Amadou Toumani Touré,4 лістапада 1948, Мопці, Французскі Судан — 10 лістапада 2020, Стамбул, Турцыя) — Малійскі палітык і ваенны дзеяч.
Былы вайсковы генерал, займаў пасаду прэзідэнта Малі з 26 сакавіка 1991 да 8 чэрвеня 1992 года і з 8 чэрвеня 2002 года да 8 красавіка 2012 года. Атрымаў прызнанне дзякуючы правядзенню дэмакратычных рэформаў, аднак быў скінуты ў выніку вайсковага перавароту[2].
Біяграфія
Першапачаткова імкнуўся стаць настаўнікам, але затым уступіў у шэрагі арміі і пасля навучання ў СССР і Францыі ў 1984 стаў камандуючым парашутыстаў Малі.
Пасля таго, як у 1991 ваенны ўрад Мусы Траорэ жорстка заглушыў народныя дэманстрацыі пратэсту, Турэ узначаліў ваенны пераварот. Прыйшоўшы да ўлады ў якасці кіраўніка Часовага камітэта па ахове здароўя народа, арганізаваў Нацыянальную канферэнцыю, якая выпрацавала новую канстытуцыю Малі.
Пасля прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў перадаў уладу новаму прэзідэнту Альфа Умару Канарэ.
На працягу наступнага дзесяцігоддзя займаўся неваеннай дзейнасцю, у асноўным звязанай з грамадскай аховай здароўя.
Сышоў з узброеных сіл у верасні 2001 года. На прэзідэнцкіх выбарах у Малі 2002 года балатаваўся як незалежны кандыдат. Быў пераабраны ў 2007 годзе.
21 сакавіка 2012 года групоўка ўзброеных сіл учыніла пераварот, незадаволеная тым, як адміністрацыя Турэ рэагуе на дзеянні паўстанцаў на поўначы Малі[3].