Амброджа Ларанцэці
Амброджа Ларанцэці | |
---|---|
Дата нараджэння | 1290[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 чэрвеня 1348 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Сіенская школа жывапісу |
Уплыў | Дуча дзі Буанінсенья |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амброджа Ларанцэ́ці (італ.: Ambrogio Lorenzetti; ? — 1348) — італьянскі жывапісец, прадстаўнік Cіенскай школы жывапісу.
Біяграфія
Брат П’етра Ларанцэці. Зазнаў уплыў фларэнційскага мастацтва Протарэнесансу, вывучаў антычную скульптуру, праблематыку перспектывы. У манументальных кампазіцыях спалучаў алегарычнасць сюжэтаў з карцінамі гарадскога і сялянскага побыту, велічнай пейзажнай панарамай. Сярод твораў: «Мадонна з немаўлём» з царквы Сант-Анджэла ў Віка л'Абаце каля Фларэнцыі (1319), «Мадонна на троне з немаўлём» (1330-я г.), фрэскі «Пакутніцтва францысканцаў» і «Зарок св. Людовіка Тулузскага» ў царкве Сан-Франчэска (1330-31), «Алегорыя Добрага і Кепскага кіравання і іх плады ў горадзе і вёсцы» ў Палацца Публіка (1337-39, абодва ў Сіене), алтарныя карціны «Прынясенне ў храм» (1342), «Дабравешчанне» (1344) і інш.
Галерэя
-
«Мадонна з немаўлём»
-
«Плён Добрага кіравання» (фрэска, дэталь)
-
«Прынясенне ў храм»
-
«Дабравешчанне»
Зноскі
- ↑ Ambrogio Lorenzetti // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ambrogio Lorenzetti // collections.artsmia.org Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.uni-stuttgart.de/hi/gnt/dsi2/index.php?table_name=dsi&function=details&where_field=id&where_value=8574
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амброджа Ларанцэці