Амерыканскае таварыства мікрабіялогіі
Амерыканскае таварыства мікрабіялогіі | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | навуковае таварыства[d], membership organization[d], medical society[d], выдавецтва і выдавец свабоднага доступу[d] |
Кіраўнік | Rebecca Lancefield[d] |
Заснаванне | |
Дата заснавання | снежань 1899[1] |
Член у | |
asm.org (англ.) |
Амерыканскае таварыства мікрабіялогіі (англ.: American Society for Microbiology), першапачаткова Таварыства амерыканскіх бактэрыёлагаў (англ.: Society of American Bacteriologists) — прафесійная арганізацыя навукоўцаў, якія вывучаюць вірусы, бактэрыі, грыбы, водарасці і прасцейшыя, а таксама іншыя аспекты мікрабіялогіі. Заснавана ў 1899 годзе. Таварыства выдае розныя навуковыя часопісы, падручнікі і іншыя навучальныя матэрыялы, звязаныя з мікрабіялогіяй і інфекцыйнымі захворваннямі.
Амерыканскае таварыства мікрабіялогіі арганізуе штогадовыя сустрэчы і семінары, таксама стварае магчымасці прафесійнага развіцця для сваіх членаў.
Гісторыя
Таварыства было заснавана ў 1899 годзе пад назвай «Таварыства амерыканскіх бактэрыёлагаў». У снежні 1960 года яно было перайменавана ў «Амерыканскае таварыства мікрабіялогіі».[9]
Публікацыі
Амерыканскае таварыства мікрабіялогіі выдае 18 часопісаў. Таварыства прымае матэрыялы, незалежна ад фармату, для ўсіх асноўных даследчых часопісаў з 2018 года. Сярод часопісаў таварыства з адкрытым доступам mBio, mSphere, mSystems, Journal of Microbiology & Biology Education.
Сярод іншых часопісаў таварыства Antimicrobial Agents and Chemotherapy, Applied and Environmental Microbiology, Clinical and Vaccine Immunology , Clinical Microbiology Reviews , EcoSal Plus, Eukaryotic Cell , Microbiology Resource Announcements, Infection and Immunity, Journal of Bacteriology, Journal of Clinical Microbiology, Journal of Virology, Microbiology and Molecular Biology Reviews , Microbiology Spectrum , Molecular and Cellular Biology.
Таварыства таксама выдае Microcosm, штоквартальны часопіс навін для членаў. Праз выдавецтва ASM Press таварыства выдае кнігі на розныя тэмы. Wiley з’яўляецца сувыдаўцом і распаўсюджвальнікам кніг і электронных кніг ASM Press.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 29 лістапада 2023.
- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
- ↑ https://orcid.org/members/001G000001CAkZvIAL-american-society-for-microbiology-asm
- ↑ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members Праверана 20 кастрычніка 2023.
- ↑ https://www.all4os.org/members Праверана 29 верасня 2022.
- ↑ https://publicationethics.org/members Праверана 1 лютага 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20240223114948/https://www.socpc.org/ Праверана 23 лютага 2024.
- ↑ https://web.archive.org/web/20240224101118/https://oaspa.org/membership/members/ Праверана 24 лютага 2024.
- ↑ Timeline of the Society. Reference Documents . Center for the History of Microbiology/ASM Archives. Праверана 17 мая 2019.