Анабар (рака)
Анабар | |
---|---|
як. Анаабыр, руск. Анабар | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 939 км |
Басейн | 100 000 км² |
Расход вады | 498 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Анабарскае плато |
• Каардынаты | 69°26′39″ пн. ш. 106°20′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Мора Лапцевых |
• Месцазнаходжанне | Анабарскі заліў |
• Вышыня | 0 м |
• Каардынаты | 73°12′30″ пн. ш. 113°33′25″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Анабарская губа → Анабарскі заліў → мора Лапцевых |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Якуція |
Код у ДВР | 18010000112117600037247 |
![]() ![]() |
|
![]() |
Анаба́р (якуцк.: Анаабыр, руск.: Анабар) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Якуціі. У верхнім цячэнні мае назву Вялікая Куанамка (руск.: Большая Куонамка)[1].
Даўжыня ракі 939[1][2] км, плошча вадазбору 100 тыс. км². Сярэдні расход вады 610[1] м³/с (458 м³/с каля сяла Саскылах[3]). Выток ракі знаходзіцца на Анабарскім плато. Працякае па Паўночна-Сібірскай нізіне. Упадае ў Анабарскую губу Анабарскага заліва мора Лапцевых. У вусці рака багатая на рыбу (рапушка, омуль).
Гідралогія
Жыўленне ў асноўным снегавое і дажджавое. Ледастаў з канца верасня па пачатак чэрвеня.
Прытокі
Галоўныя прытокі: Удзя, Эбелях — правыя; Суалама, Харабыл — левыя.
Зноскі
- ↑ а б в Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- ↑ Река Анабар (Бол. Куонапка) // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ Алексеевский Н. И., Ретеюм К. Ф. Анабар // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 26. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Анабар // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 50. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)