Анабас
Анабас Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
Anabas testudineus (Bloch , 1792)
Сінонімы
Anabas elongatus Reuvens, 1895
Anabas macrocephalus Bleeker, 1855
Anabas microcephalus Bleeker, 1857
Anabas spinosus Gray, 1834
Anabas trifoliatus Kaup, 1860
Anabas variegatus Bleeker, 1851
Anthias testudineus Bloch, 1792
Amphiprion scansor Bloch et Schneider, 1801
Lutjanus testudo Lacepede, 1802
Perca scandens Daldorff, 1797
Анаба́с , паўзун (Anabas testudineus ) — рыба атрада акунепадобных .
Водзіцца ў стаячых і слаба праточных вадаёмах Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі.
Даўжыня да 25 см. Цела буравата-зялёнае, бруха жаўтаватае.
Анабас на беразе вадаёма
Можа жыць без вады каля 8 гадзін. 3 дапамогай хваста, грудных плаўнікоў і шыпоў шчэлепных накрывак поўзае па сушы. Дыхае атмасферным паветрам з дапамогай спецыяльнага надшчэлепнага органа. У сухі сезон упадае ў спячку, закопваючыся ў глей .
Драпежнік.
Аб'ект мясцовага промыслу, разводзяць у сажалках.
Літаратура
The article is a derivative under the Creative Commons Attribution-ShareAlike License .
A link to the original article can be found here and attribution parties here
By using this site, you agree to the Terms of Use . Gpedia ® is a registered trademark of the Cyberajah Pty Ltd