Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі
Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 16 верасня 1935[1] (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінааператар |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0951441 |
Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі (руск.: Анатолий Дмитриевич Заболо́цкий; нар.16 верасня 1935, Сыда, Краснаярскі край) — беларускі кінааператар-пастаноўшчык, фотамастак, пісьменнік, грамадскі дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1976).
Біяграфія
Анатоль Дзмітрыевіч Забалоцкі нарадзіўся 16 верасня 1935 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Сыда Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю.
Сярэднюю школу скончыў у Абакане (Рэспубліка Хакасія) у 1953 годзе. У верасні 1954 года пачаў вучыцца на аператарскім факультэце Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.
Пасля заканчэння УДІКа (1959), з 1 кастрычніка 1960 года працаваў кінааператарам на «Беларусьфільме», дзе, па ўласным прызнанні, «з галавой сышоў у працу на студыі, да 1969 года нават не выкарыстоўваючы належных водпускаў». Пасля працаваў на кінастудыях «Талінфільм», імя М. Горкага, «Масфільм». Удзельнічаў у стварэнні 15 мастацкіх і 8 дакументальных фільмаў. Сярод іх «Альпійская балада», «Праз могілкі», «Печкі-лавачкі», «Каліна чырвоная», «Слова для абароны», «Цалуюцца зоры», «Абрыў» і іншыя. Выступіў таксама як акцёр у фільмах «Слова для абароны», «Печкі-лавачкі», як сцэнарыст і рэжысёр дакументальнага фільма «Слова маці» (1979).
З 1977 года займаецца мастацкай фатаграфіяй. Пасля 1983 года адышоў ад кінематаграфічнай дзейнасці, удзельнічаў толькі эпізадычна. Выйшла 26 выданняў з фатаграфіямі А. Д. Забалоцкага — кнігі, альбомы, календары. У іх ліку два выданні кнігі В. Бялова «Лад», кніга В. Салаухіна «Лісты з Рускага музея», юбілейнае выданне «Слова пра паход Ігаравы» — 800 гадоў" пад рэдакцыяй акадэміка Дз. С. Ліхачова.
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 11 чэрвеня 2024.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 25 сакавіка 2017.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.