Англійская Прэм’ер-ліга

Англійская Прэм’ер-ліга
FA Premier League
Краіна Англія Англія
Уэльс Уэльс
Федэрацыя УЕФА
Заснаваны 1992
Кол-ць каманд 20
Узровень у сістэме ліг 1
Выбыванне ў Чэмпіёншып
Нацыянальныя турніры Кубак Англіі
Кубак Англійскай футбольнай лігі
Суперкубак Англіі
Міжнародныя турніры Ліга чэмпіёнаў
Ліга Еўропы
Дзеючы пераможца Манчэстэр Сіці (7-ы тытул, сезон 2022/23)
Найбольш тытулаваны Манчэстэр Юнайтэд (13 разоў)
TV партнёры Sky Sports & BT Sport (Матчы)
Sky Sports & BBC (Асноўныя моманты)
Сайт www.premierleague.com
Сезон 2022/23

Англійская Прэм’ер-ліга (англ. The FA Premier League, да 1992 года — Першы дывізіён) — спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клубаў Англіі (гл. Сістэма футбольных ліг Англіі), якое мае статут першараднага футбольнага спаборніцтва Англіі. Англійская Прэм’ер-ліга з’яўляецца найбольш папулярнай спартыўнай лігай у міры, займае першую пазіцыю па сумарным бюджэце (на 2008 год — 2,3 млрд еўра), аднак у сезоне 2007/08 саступіла званне найбольш прыбытковай футбольнай лігі нямецкай Бундэслізе.

Англійская Прэм’ер-ліга была сфарміравана ў 1992 годзе з вышэйшага дывізіёна Футбольнай лігі Англіі. За 28 прайшоўшых сезонаў тытул чэмпіёна Прэм’ер-лігі заваёўвалі толькі 7 клубаў: «Арсенал», «Блэкберн», «Лестэр Сіці», «Ліверпул», «Манчэстэр Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд» і «Чэлсі». З іх найбольш паспяховы клуб «Манчэстэр Юнайтэд», які заваёўваў тытул чэмпіёна 13 разоў. У цяперашні час чэмпіёнам з’яўляецца клуб «Манчэстэр Сіці», які заваяваў тытул у сезоне 2022/23.

Каманды-ўдзельнікі

З моманту заснавання Прэм’ер-лігі ў ёй выступаў 51 розны клуб. З 22 клубаў-заснавальнікаў Прэм’ер-лігі толькі 6 гулялі ў ёй на працягу ўсіх без выключэння сезонаў і працягваюць выступаць па гэты дзень. Гэта «Арсенал», «Ліверпул», «Манчэстэр Юнайтэд», «Тотэнхэм Хотспур», «Чэлсі» і «Эвертан»[1].

Каманды-удзельнікі Прэм’ер-лігі ў сезоне 2023/24

Наступныя 20 клубаў прымаюць удзел у Прэм’ер-лізе сезона 2023/24.

Удзельнікі сезона 2023/24
Клуб Месца
па выніках
сезона
2022/23
Першы
сезон
у Вышэйшым
дывізіёне
Колькасць
сезонаў
у Вышэйшым дывізіёне
Колькасць
сезонаў
у Прэм’ер-лізе
Колькасць
тытулаў
у Вышэйшым дывізіёне
Апошняе
чэмпіёнства
Арсеналa, b 2 1903/04 107 32 13 2003/04
Астан Вілаa 7 1888/89 110 29 7 1980/81
Бернлі 1 Д2 1888/89 60 8 2 1959/60
Борнмут 15 2015/16 7 7 0
Брайтан энд Хоўв Альбіёнb 6 1979/80 11 7 0
Брэнтфардb 9 1935/36 8 3 0
Вест Хэм Юнайтэд 14 1923/24 66 28 0
Вулверхэмптан Уондэрэрс 13 1888/89 69 10 3 1958/59
Крыстал Пэласa 11 1969/70 24 15 0
Ліверпулa, b 5 1894/95 109 32 19 2019/20
Лутан Таўнb 3 Д2 1955/56 17 1 0
Манчэстэр Сіціa 1 1899/1900 95 27 9 2022/23
Манчэстэр Юнайтэдa, b 3 1892/93 99 32 20 2012/13
Нотынгем Форэстa 16 1892/93 58 7 1 1977/78
Ньюкасл Юнайтэд 4 1898/99 92 29 4 1926/27
Тотэнхэм Хотспурa, b 8 1909/10 89 32 2 1960/61
Фулхэм 10 1949/50 29 17 0
Чэлсіa, b 12 1907/08 89 32 6 2016/17
Шэфілд Юнайтэдa 2 Д2 1893/94 63 6 1 1897/98
Эвертанa, b 17 1888/89 121 32 9 1986/87

a = Клубы-заснавальнікі Прэм’ер-лігі
b = Ніколі не пакідалі Прэм’ер-лігу

Прызёры Прэм’ер-лігі

Год Чэмпіён 2-е месца 3-е месца Бамбардзір
1992/93 Манчэстэр Юнайтэд Астан Віла Норвіч Сіці Англія Тэдзі Шэрынгем (Тотэнхэм) 22
1993/94 Манчэстэр Юнайтэд Астан Віла Норвіч Сіці Англія Эндзі Коўл (Ньюкасл Юнайтэд) 34
1994/95 Блэкберн Роверс Манчэстэр Юнайтэд Нотынгем Форэст Англія Алан Шырэр (Блэкберн) 34
1995/96 Манчэстэр Юнайтэд Ньюкасл Юнайтэд Ліверпул Англія Алан Шырэр (Блэкберн) 31
1996/97 Манчэстэр Юнайтэд Ньюкасл Юнайтэд Арсенал Англія Алан Шырэр (Ньюкасл Юнайтэд) 25
1997/98 Арсенал Манчэстэр Юнайтэд Ліверпул Англія Крыс Сатан (Блэкберн)
Англія Дыён Даблін (Ковентры Сіці) 18
Англія Майкл Оўэн (Ліверпул)
1998/99 Манчэстэр Юнайтэд Арсенал Чэлсі Нідэрланды Джымі Флойд Хасельбайнк (Лідс) 18
Трынідад і Табага Дуайт Ёрк (Манчэстэр Юнайтэд)
Англія Майкл Оўэн (Ліверпул)
Францыя Давід Жынала (Тотэнхэм)
1999/00 Манчэстэр Юнайтэд Арсенал Лідс Англія Кевін Філіпс (Сандэрленд) 30
2000/01 Манчэстэр Юнайтэд Арсенал Ліверпул Нідэрланды Джымі Флойд Хасельбайнк (Чэлсі) 23
2001/02 Арсенал Ліверпул Манчэстэр Юнайтэд Францыя Цьеры Анры (Арсенал) 24
2002/03 Манчэстэр Юнайтэд Арсенал Ньюкасл Юнайтэд Нідэрланды Руд ван Ністэлрой (Манчэстэр Юнайтэд) 25
2003/04 Арсенал Чэлсі Манчэстэр Юнайтэд Францыя Цьеры Анры (Арсенал) 30
2004/05 Чэлсі Арсенал Манчэстэр Юнайтэд Францыя Цьеры Анры (Арсенал) 25
2005/06 Чэлсі Манчэстэр Юнайтэд Ліверпул Францыя Цьеры Анры (Арсенал) 27
2006/07 Манчэстэр Юнайтэд Чэлсі Ліверпул Кот-д’Івуар Дзідзье Драгба (Чэлсі) 20
2007/08 Манчэстэр Юнайтэд Чэлсі Арсенал Партугалія Крыштыяну Раналду (Манчэстэр Юнайтэд) 31
2008/09 Манчэстэр Юнайтэд Ліверпул Чэлсі Францыя Нікаля Анелька (Чэлсі) 19
2009/10 Чэлсі Манчэстэр Юнайтэд Арсенал Кот-д’Івуар Дзідзье Драгба (Чэлсі) 29
2010/11 Манчэстэр Юнайтэд Чэлсі Манчэстэр Сіці Балгарыя Дзімітр Бярбатаў (Манчэстэр Юнайтэд) 20
Аргенціна Карлас Тэвес (Манчэстэр Сіці)
2011/12 Манчэстэр Сіці Манчэстэр Юнайтэд Арсенал Нідэрланды Робін ван Персі (Арсенал) 30
2012/13 Манчэстэр Юнайтэд Манчэстэр Сіці Чэлсі Нідэрланды Робін ван Персі (Манчэстэр Юнайтэд) 26
2013/14 Манчэстэр Сіці Ліверпул Чэлсі Уругвай Луіс Суарэс (Ліверпул) 31
2014/15 Чэлсі Манчэстэр Сіці Арсенал Аргенціна Серхіа Агуэра (Манчэстэр Сіці) 26
2015/16 Лестэр Сіці Арсенал Тотэнхэм Хотспур Англія Гары Кейн (Тотэнхэм Хотспур) 25
2016/17 Чэлсі Тотэнхэм Хотспур Манчэстэр Сіці Англія Гары Кейн (Тотэнхэм Хотспур) 29
2017/18 Манчэстэр Сіці Манчэстэр Юнайтэд Тотэнхэм Хотспур Егіпет Махамед Салах (Ліверпул) 32
2018/19 Манчэстэр Сіці Ліверпул Чэлсі Габон П’ер-Эмерык Абамеянг (Арсенал) 22
Сенегал Садзіё Манэ (Ліверпул) 22
Егіпет Махамед Салах (Ліверпул) 22
2019/20 Ліверпул Манчэстэр Сіці Манчэстэр Юнайтэд Англія Джэймі Вардзі (Лестэр Сіці) 23
2020/21 Манчэстэр Сіці Манчэстэр Юнайтэд Ліверпул Англія Гары Кейн (Тотэнхэм Хотспур) 23
2021/22 Манчэстэр Сіці Ліверпул Чэлсі Егіпет Махамед Салах (Ліверпул) 23
Паўднёвая Карэя Сон Хын Мін (Тотэнхэм Хотспур) 23
2022/23 Манчэстэр Сіці Арсенал Манчэстэр Юнайтэд Нарвегія Эрлінг Холан (Манчэстэр Сіці) 36

Тытулы па клубах

Чэмпіёнамі Прэм’ер-лігі станавіліся 7 клубаў.

Клуб 1 месца Пераможныя сезоны
Манчэстэр Юнайтэд 13 1992/93, 1993/94, 1995/96, 1996/97, 1998/99, 1999/2000, 2000/01, 2002/03, 2006/07, 2007/08, 2008/09, 2010/11, 2012/13
Манчэстэр Сіці 7 2011/12, 2013/14, 2017/18, 2018/19, 2020/21, 2021/22, 2022/23
Чэлсі 5 2004/05, 2005/06, 2009/10, 2014/15, 2016/17
Арсенал 3 1997/98, 2001/02, 2003/04
Ліверпул 1 2019/20
Лестэр Сіці 1 2015/16
Блэкберн Роверс 1 1994/95

Зноскі

Спасылкі