Андрэй Робертавіч Кавалёў

Хакей
Андрэй Кавалёў
Нарадзіўся 2 красавіка 1966(1966-04-02)[1] (58 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 182
Вага 84
Пазіцыя Крайні нападнік
Драфт НХЛ У 1990 годзе быў абраны ў 6 раўндзе пад агульным 114-м нумарам клубам «Вашынгтон Кэпіталз»
Клубная кар’ера[* 1]
ХК Дынама Масква
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Андрэй Робертавіч Кавалёў (нар. 2 красавіка 1966, Віцебск, БССР) — беларускі і савецкі хакеіст і трэнер. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Кар’ера гульца

Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Нагана і Солт-Лэйк-Сіці, чэмпіянатаў свету 1995 у групе С, 1996 у групе В, 1997 у групе B, 1998, 1999, 2000, 2001 і 2003 гадоў у складзе зборнай Беларусі.

За нацыянальную зборную Беларусі выступаў з 1994 па 2003 г. Правёў 89 матчаў, набраў 63 (33+30) бамбардзірскія балы, атрымаў 127 хвілін штрафу.

Выступаў за нацыянальную зборную СССР згуляў 35 гульняў, закінуў 13 шайбаў.

Палітычныя погляды

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля здушэння народных пратэстаў у 2020 годзе[2][3].

Зноскі

  1. Elite Prospects — 1999. Праверана 2 ліпеня 2019.
  2. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  3. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі