Андскі ўніверсітэт (ісп.: Universidad de Los Andes) — другі найстарэйшы ўніверсітэтВенесуэлы, найбуйнейшы дзяржаўны ўніверсітэт венесуэльскіх Анд. Асноўныя кампусы ўніверсітэта размешчаны ў горадзе Мерыда.
Гісторыя
Андскі ўніверсітэт быў першапачаткова створаны 29 сакавіка1785 года біскупам Мерыды ў якасці каталіцкай семінарыі пад назвай «Каралеўскі каледж-семінарыя Сан-Буэнавентуры Мерыды» (ісп.: Real Colegio Seminario de San Buenaventura de Mérida). 21 верасня1810 года школа атрымала статус каралеўскага ўніверсітэта, атрымаўшы права даваць ступені ў сферы філасофіі, медыцыны, грамадзянскага і кананічнага (каталіцкага) права, тэалогіі. Аж да 1832 года ўніверсітэт быў непасрэдна звязаны з каталіцкай царквой, пакуль прэзідэнтам Венесуэлы не быў выдадзены ўказ пра яго пераўтварэнне ў свецкую адукацыйную ўстанову.
Андскі ўніверсітэт мае два кампуса ў Мерыдзе, а таксама кампуса ў штатах Тачыра і Трухільё.
Структура
Факультэт архітэктуры і дызайну
Школа архітэктуры
Школа прамысловага дызайну
Факультэт мастацтваў
Школа выканаўчага мастацтва
Школа выяўленчых мастацтваў і графічнага дызайну
Школа музыкі
Факультэт навукі
Школа фізікі
Школа матэматыкі
Школа біялогіі
Школа хіміі
Факультэт эканамічных і сацыяльных навук
Школа бізнес-адміністравання
Школа бухгалтарскага ўліку
Школа эканомікі
Школа статыстыкі
Факультэт лясной гаспадаркі і навук пра навакольнае асяроддзе