Анры Бертло
Анры Бертло | |
---|---|
фр.: Henri Berthelot | |
Дата нараджэння | 7 снежня 1861[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 1931[3][4] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | пяхота |
Званне | дывізіённы генерал[d] |
Камандаваў | 32e corps d'armée[d] і French Military Mission to Romania[d] |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анры Маціяс Бертло (фр.: Henri Mathias Berthelot; 7 снежня 1861, Фер — 28 студзеня 1931, Парыж) — французскі генерал.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і капітана жандармерыі. Адукацыю атрымаў у Сен-Сірскай ваеннай школе (1883) і Акадэміі Генштаба. Служыў у Алжыры, Індакітаі, з 1907 года — у генштабе. Разам з генералам Жофрам распрацоўваў стратэгію наступальнай вайны, якая ўлічвала памылкі 1870-1871 гадоў. Распрацоўкі, пад назвай «План XVII», ужываліся летам 1914 года, аднак няўдала, у т.л. праз уласныя недахопы стратэгіі.
У 1913 годзе ўзведзены ў брыгадныя генералы і служыў ад’ютантам генерала дэ Кастэльно ў ваенным міністэрстве[5].
У пачатку Першай сусветнай вайны — начальнік штаба галоўнакамандуючага Жофра. Камандаваў 53-й дывізіяй і XXXII корпусам («група Бертло») пад Вердэнам.
У верасні 1916 года накіраваны на чале ваеннай місіі ў Румынію (Місія Бертло). У снежні 1917 года адправіў у Кіеў місію на чале з брыгадным генералам Жоржам Табуі (раней быў пры штабе Паўднёва-Заходняга фронту).
Пасля выхаду Румыніі з вайны вярнуўся ў Францыю. Некаторы час працаваў з прыбывалымі амерыканскімі войскамі, а з 5 ліпеня па 7 кастрычніка 1918 года камандаваў 5-й арміяй ў Шампані.
Пасля паспяховага наступлення пад Фесалонікамі, якое прымусіла Балгарыю выйсці з вайны (за дзень да яе заканчэння на Заходнім фронце), Румынія 10 лістапада 1918 года зноў далучылася да краін Антанты. Бертло зноў адпраўлены ў Румынію. У Бухарэсце вёў перамовы з генералам Шчарбачовым пра меркаваную дапамогу Беламу руху з боку Францыі.
З лістапада 1918 па май 1919 гадоў Бертло — камандуючы Дунайскай арміяй, адзін з кіраўнікоў румынскай інтэрвенцыі ў Венгрыю. Па пачатак сакавіка 1919 года — галоўнакамандуючы войскамі саюзнікаў на Балканах і Поўдні Расіі.
У 1919—1922 гадах — ваенны губернатар Меца, у 1922—1926 — ваенны губернатар Страсбурга. Як член Вышэйшага ваеннага савета ў 1920—1926 гадах, быў сярод тых хто прыняў рашэнне пра будаўніцтва лініі Мажыно. Памёр у 1931 годзе.
Імем Бертло ў Румыніі названа вёска і вуліца ў Бухарэсце.
Узнагароды
- Ордэн Ганаровага легіёна, кавалер Вялікага Крыжа[5]
- Вайсковы медаль
- Ваенны крыж 1914—1918
- Медаль Перамогі
- Памятны медаль Танкінскай экспедыцыі
- Памятны французскі медаль Вялікай вайны
- Медаль «За выдатныя заслугі» (ЗША)
- Ордэн Святых Маўрыкія і Лазара, rамандор (Італія)
- Ордэн Кароны Італіі, афіцэр
- Ордэн Алаўіцкага стальца, кавалер вялікай стужкі
- Ганаровы грамадзянін Румыніі
Зноскі
- ↑ Henri Mathias Berthelot // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bischoff G., Foessel G., Baechler C. BERTHELOT Henri, Mathias // Nouveau dictionnaire de biographie alsacienne / Fédération des sociétés d'histoire et d'archéologie d'Alsace — 1982. — 4434 с. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 26 снежня 2019.
- ↑ а б пасведчанне аб смерці — С. 30.
- ↑ а б Enzyklopädie Erster Weltkrieg Seite 378
Літаратура
- Залесский К. А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ; Астрель, 2003. — 896 с. — 5000 экз. — ISBN 5-17-019670-9. — ISBN 5-271-06895-1.
- Glenn E. Torrey. Henri Mathias Berthelot: Soldier of France, Defender of Romania. — Center for Romanian Studies, Portland OR, 2001. — ISBN 978-973-9432-15-3.
- Spencer C. Tucker. World War I: Encyclopedia, [a Political, Social, and Military History]. Bd. 1. — 2005.
- Gerhard Hirschfeld, Gerd Krumeich, Irina Renz. Enzyklopädie Erster Weltkrieg. — Paderborn, 2009. — ISBN 978-3-506-76578-9.