Антверпенская марка

Антверпенская марка ў 1477 годзе

Антверпенская марка — феадальнае ўладанне на часткі тэрыторыі былой Таксандрыі, якое размяшчалася на поўдзень ад рэкі Мааса і на ўсход ад ракі Шэльда, каля гарадоў Антверпен і Брэда.

Перадгісторыя

У выніку Мерсенскага падзелу каралеўства Латарынгія ў 870 годзе, Таксандрыя перайшла да Карла II. З IX стагоддзя Таксандрыя мела ўласнага графа, які (з пункту гледжання некаторых даследчыкаў) кіраваў і наваколлямі Антверпена. У 995 годзе графам Таксандрыі стаў біскуп Утрэхта.

Гісторыя

Частка аўтараў лічыць, што марка першапачаткова служыла буферам для Свяшчэннай Рымскай імперыі ад Францыі і ад нападаў нарманаў.

Першае згадванне пра Антверпен як графства — статут імператара Генрыха II, датаваны 1008 годам, які заве Газела I (з роду вердэнскіх графаў) маркграфам Антверпена. Пасля таго як ён стаў герцагам Латарынгіі, маркграфства аж да 1076 года належала гэтай сям'і (за выключэннем перыяду ў 1045—1050).

У 1076 годзе маркграфства перайшло па спадчыне да Готфрыда Бульёнскага, які стаў герцагам Латарынгіі толькі ў 1087 годзе. Пасля гэтага яно першапачаткова перайшло да Генрыха Лімбургскага, а потым да Брабанта.

У Новы час

У 1549 годзе імператар Карла V вылучыў Антверпенскае маркграфства як адну з Сямнаццаці правінцый, але пазней Антверпен ізноў стаў часткай герцагства Брабант. Пасля Васьмідзесяцігадовай вайны Брэда стала часткай Рэспублікі Злучаных правінцый, а Антверпен застаўся ў складзе Іспанскіх Нідэрландаў.

Спіс кіраўнікоў

Графы Таксандрыі

  • каля 969 — 995 Ансфрыд (945/950-1010) граф Таксандрыі, біскуп Утрэхта 995—1010

Маркграфы Антверпена

  • каля 1008 — 1044 Газела I (968/973 — 19 красавіка 1044) маркграф Антверпена, герцаг Ніжняй Латарынгіі з 1023, герцаг Верхняй Латарынгіі з 1033 года.
  • 1044 — 1045 Годфрыд II Барадаты (997/1020—30 снежня 1069) сын Газела. Маркграф Антверпена 1044—1045, 1065—1069 герцаг Верхняй Латарынгіі ў 1044—1047 гадах, і Ніжняй Латарынгіі ў 1065—1069 гадах, рэгент маркграфства Тасканы ў 1054—1069 гадах, герцаг Спалета з 1057 года
  • 1045 — 1049 Бадуэн VI Монс (Міралюбны) (каля 1030 — 17 ліпеня 1070) маркграф Антверпена ў 1044—1049, граф Эно з 1051 года, граф Фландрыі з 1067 года.
  • 1049 — 1065 Фрыдрых II Люксембургскі
  • 1065 — 1069 Годфрыд II Барадаты
  • 1069 — 1076 Годфрыд (Жафруа) Гарбаты (каля 1025/1040 — 27 лютага 1076) сын Готфрыда II Барадатага. Герцаг Ніжняй Латарынгіі і Спалета, маркграф Тасканы, граф Вердэна і маркграф Антверпена з 1069.
  • 1076 — 1099 Готфрыд Бульёнскі (каля 1060 — 18 ліпеня 1100) унук Годфрыда (Жафруа) Гарбатага. Маркграф Антверпена, граф Бульёнскі 1076—1096, герцаг Ніжняй Латарынгіі 1087—1096, кіраўнік Іерусаліма 1099—1100.
  • 1101 — 1106 Генрых I Лімбургскі
  • 1106 — 1139 Готфрыд Барадаты Лувенскі

Спасылкі