Антоніа Рынальдзі
Антоніа Рынальдзі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 жніўня 1710[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 красавіка 1794[3] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
Антоніа Рынальдзі(1709 — 10 красавіка 1794, Рым) — італьянскі архітэктар, які працаваў у Расійскай імперыі. Вучыўся ў Луіджы Ванвітэлі.
Біяграфія
У Расійскай імперыі — з 1751 года, у 1756—1790 гадах прыдворны архітэктар. Збудаванні Рынальдзі адлюстроўваюць пераход ад складанасці аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі і пластычнага багацця дэталяў у архітэктуры барока (палац Пятра III, 1758—1762, Кітайскі палац, 1762—1768, павільён «Катальная горка», 1762—1774), дэкаратыўнасці ракако (інтэр’еры Кітайскага палаца) да характэрных для класіцызму спакойнай стрыманасці вонкавага аблічча будынка (палац у Гатчыне, 1766—1781, пазней перабудаваны; Мармуровы палац у Пецярбургу, 1768—1785). Усе пабудовы Рынальдзі адрозніваюцца высокім майстэрствам ўнутранага аздаблення і майстэрскім увядзеннем у архітэктурную кампазіцыю жывапісных і скульптурных пано.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 19 кастрычніка 2020.
- ↑ Buccaro A. RINALDI, Antonio // Dizionario Biografico degli Italiani — 2016. — Vol. 87. Праверана 12 студзеня 2022.
- ↑ а б Ринальди Антонио // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.