А́нхель-Хесу́с Асе́бес-Паніа́гуа (ісп.: Ángel Jesús Acebes Paniagua) (нар. 3 ліпеня1958, Пахарэс-дэ-Адаха) — іспанскі кансерватыўны палітык і дзяржаўны дзеяч.
Жанаты, Асебес атрымаў ступень у галіне права ва ўніверсітэце Саламанкі. Ён быў дэпутатам іспанскага Кангрэса 6, 7 і 8 скліканняў ад правацэнтрысцкай Народнай партыі з 1996 года, сенатарам 4 і 5 скліканняў, міністрам юстыцыі з 1999 па 2002 год і міністрам унутраных спраў з 2002 па 2004 г. Экс-генеральны сакратар іспанскай Народнай партыі.