Анюй (прыток Амура)
Анюй | |
---|---|
руск. Анюй | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 393 км |
Басейн | 12 700 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 48°14′56″ пн. ш. 137°41′49″ у. д.HGЯO |
Вусце | Амур |
• Месцазнаходжанне | пратока Найхінская, сяло Найхін |
• Каардынаты | 49°18′00″ пн. ш. 136°26′48″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Амур → Ахоцкае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Хабараўскі край |
Раён | Нанайскі раён |
Код у ДВР | 20030900112118100070017 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Анюй — рака ў Хабараўскам краі Расіі, правы прыток Амура. Упадае ў правабярэжную Найхінскую пратоку ніжэй вёскі Найхін Нанайскага раёна (паміж Хабараўскам і Камсамольскам-на-Амуры). Працякае па Анюйскім нацыянальным парку.
Даўжыня ракі — 393 км, плошча вадазборнага басейна — 12 700 км². Бярэ пачатак на схілах хрыбта Сіхатэ-Алінь. У верхнім цячэнні — горная рака, у ніжнім — раўнінная, працякае па шырокай даліне з нізкімі забалочанымі берагамі. Паблізу вусця разбіваецца на рукавы, пратокі і старыцы.
Галоўны прыток — Манома (198 км).
Найбольш буйныя прытокі Анюя: Тормасу (75 км), Габілі (97 км), Подзі (70 км), Дымні (61 км).