Анікшчэй
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Анікшчэй (літ.: Anykščiai, беларуская назва — Ані́кшты[2]) — горад у паўночнай Літве. Адміністрацыйны цэнтр Анікшчэйскага раёна Уцянскага павета.
Праз горад праходзіць чыгунка Панявежыс — Швянчоніс. Размешчаны за 100 км ад Вільні і за 52 км ад Уцяны, на рацэ Швянтойі (Святой, прыток Віліі). Анікшчэй знаходзяцца ў этнаграфічным рэгіёне Аўкштота.
Гісторыя
Першыя згадкі паселішча датаваны 1442 годам[3]. У XVI ст. пабудаваны двор Радзівілаў. Магдэбургскае права Анікшты атрымалі 17 студзеня 1792 года прывілеем вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай горад апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Жыхары горада актыўна ўдзельнічалі ў паўстаннях 1830—1831 і 1863—1864 гадоў, а ў наваколлі горада дзейнічала майстэрня па вытворчасці зброі для паўстанцаў.
У 1902 годзе пабудавана водная электрастанцыя. Большасць насельніцтва Анікштаў была яўрэямі, якія практычна ўсе знішчаны нацыстамі у гады Другой сусветнай вайны. Пасля 1920 года Анікшты ў складзе Літоўскай рэспублікі, з 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. З 1990 года ў складзе Літоўскай Рэспублікі.
Насельніцтва
|
Крыніцы
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 28.
- ↑ Baranauskas, Tomas. Drumstas vanduo Anykščių istorijos ištakose, Lituanistica, 2022, nr. 3 (129), p. 250-253.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
- Яўген Анішчанка. Вялікае Княства Літоўскае ў сярэдзіне XVIII ст. (карта) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 28—29. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Onikszty // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 534.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анікшчэй