Аравійская пустыня
Аравійская пустыня (араб. الصحراء الشرقية) — пустыня ў Афрыцы (Егіпет), паўночна-ўсходняя частка Сахары. Размешчана паміж далінай Ніла і Чырвоным морам, на поўдні (22 ° з. ш.) пераходзіць у Нубійскую пустыню. У замежнай геаграфіі пад Аравійскай пустыняй часта разумеюць комплекс пустынных рэгіёнаў Аравійскага паўвострава.
Рэльеф і клімат
У рэльефе пераважаюць плато (сярэдняя вышыня каля 500 м). З усходу Аравійская пустыня акружаная горным ланцугом, найвышэйшыя пункты якога — гара Шэіб-эль-Банат (2181 м) і гара Гарыб (1715 м).
Шырокія прасторы Аравійскай пустыні занятыя барханамі, пясчанымі масівамі, а ў цэнтральнай яе частцы назіраюцца выхады карэнных парод. Вялікая частка тэрыторыі абсалютна незаселеная з-за частых пясчаных і пылавых бур, а таксама моцных вятроў, малой колькасці ападкаў, высокіх тэмператур са звычайнымі для пустынь вялікімі сутачнымі амплітудамі.
Зноскі
Спасылкі
- Аравийская пустыня // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.