Арангутаны

Арангутаны

Барнейскі арангутан (Pongo pygmaeus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pongo Lacépède, 1799

Віды
  • Барнейскі арангутан (Pongo pygmaeus)
  • Суматранскі арангутан (Pongo abelii)
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  572839
NCBI  9599
EOL  42005
FW  40897

Арангутаны (Pongo) — род чалавекападобных малпаў, адны з блізкіх родзічаў чалавека.

Назва

Назва паходзіць ад малайскага Orang Hutan, што азначае «лясны чалавек» (orang — «чалавек», hutan — «лес»).

Апіанне

Рост самцоў да 1,5 м, маса да 200 кг, самкі значна меншыя. Склад цела масіўны. Заднія канечнасці кароткія, пярэднія доўгія з размахам да 2,25 м. Вельмі развітая мускулатура. Цела ўкрытае рэдкімі валасамі чырвона-карычневага колеру, на плячах даўжыня валасоў да 40 см.

Пашырэнне

Арангутаны — адзіны сучасны род у падсямействе Ponginae. Да вымерлых родаў адносяцца гігантапітэкі (Gigantopithecus) і сівапітэкі (Sivapithecus).

Колькасць невялікая. У дзікай прыродзе сустракаюцца ў лясах на астравах Калімантан (Барнэа) і Суматра Малайскага архіпелагу.

Выпальванне лясоў становіцца ўсё больш распаўсюджанай з’явай, нават у нацыянальных парках на Барнэа і Суматры, дзе захаваліся гэтыя жывёлы. Маленькіх арангутангаў выкрадаюць для продажу, і гэта часта звязана з забойствам іх маці.

Род уключаны ў Міжнародную Чырвоную кнігу.

Асаблівасці біялогіі

Жывуць на дрэвах, дзе будуюць гнёзды. Кормяцца пладамі (найчасцей дурману), птушанятамі, яйкамі. Нараджаюць адно дзіцяня масай 1,5—2 кг, якое маці корміць малаком да З—4 гадоў. Жывуць да 30 гадоў.

Віды

  • Барнейскі арангутан (Pongo pygmaeus)
  • Суматранскі арангутан (Pongo abelii)

Гл. таксама

  • Інтэлект арангутанаў

Літаратура