Ара-Хангайскі аймак
Ара-Хангайскі аймак | |||||
---|---|---|---|---|---|
манг.: Архангай аймаг | |||||
![]() | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Уваходзіць у | |||||
Уключае | 19 самонаў | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Цэцэрлэг | ||||
Дата ўтварэння | 1931 | ||||
Афіцыйная мова | мангольская | ||||
Насельніцтва (2010) | 84 078 | ||||
Шчыльнасць | 1,52 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | халха-манголы | ||||
Канфесійны склад | будысты | ||||
Плошча | 55 314 км² | ||||
Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
3 529 м |
||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+8 | ||||
Код ISO 3166-2 | MN-073 | ||||
Тэлефонны код | 0133 | ||||
Код аўтам. нумароў | АР_ | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Ара-Хангайскі аймак (таксама Архангай; манг.: Архангай аймаг; Архангай у перыкладзе — Паўночны Хангай) — аймак у Манголіі.
Агульныя звесткі
Архангай быў заснаваны ў 1931 годзе. Яго плошча складае 55 314 км². Колькасць насельніцтва — 84 078 чалавек (на канец 2010 года, ацэнка). Шчыльнасць насельніцтва — 1,52 чал./км². У адміністрацыйным дачыненні дзеліцца на 19 самонаў. Адміністрацыйны цэнтр — горад Цэцэрлэг, пабудаваны на месцы будысцкага манастыра, заснаванага ў 1586 годзе. Асновай эканомікі аймака з’яўляецца жывёлагадоўля, у аймаке Архангай налічваецца больш за 2,1 млн галоў буйной рагатай жывёлы.
Геаграфія
Архангай размешчаны ў цэнтральнай частцы Манголіі. На поўначы ад яго знаходзіцца Хубсугульскі аймак, на ўсходзе — Булганскі, на поўдні — Увэр-Хангайскі і Баян-Хангорскі, на захадзе — Дзабханскі. Аймак ляжыць на паўночных схілах нагор’я Хангай. Тут бяруць пачатак рэкі Чулутын-Гол, Суман, Хануйн-Гол, Хунуй-Гол і Таміру-Гол (усе уваходзяць у басейн Селенгі). На ўсходзе Архангая цячэ Архон, тут жа ляжыць возера Угій-Нур. На захадзе аймака — папулярны аб’ект турызму возера Тэрхійн-Цаган-Нур.
Сярод горных вяршыняў найбуйнейшымі з’яўляюцца Ангархай-Уўл (3540 м), Дулан-Хайрхан-Уўл (3266 м), Суварга-Хайрхан-Уўл (3179 м), Унтаа-Уўл, Ямат-Уўл, Наёнхангай-Уўл, Хан-Ундэр-Уўл, вулкан Хорга-Уўл. У раёне вулкана Хорга-Уўл знаходзіцца нацыянальны парк Хорга-Тэрхійн-Цаган-Нур.
Клімат у Ара-Хангайскім аймаке рэзка кантынентальны. У студзені тэмпература тут дасягае -30 °C/-38 °C, летам ад +25 °C да +36 °C.
У геалагічным плане тэрыторыя аймака была добра вывучана, але разведачныя работы ідуць і сёння. Тут прысутнічаюць запасы вугалю, акрамя таго, рэчышча ракі Таміру-Гол багата жалезнай рудой, а ў рэчышчы ракі Суман сустракаюцца вулканічныя пароды з уключэннямі з каштоўных камянёў. У самоне Эрдэнэмандал археолагамі выяўлены буйныя паселішчы гунаў.
Эканоміка
Тут вырошчваюць хлебную траву, бульбу і іншыя віды гародніны. Мясцовыя фермеры штогод збіраюць больш за 20 000 тон збожжа. У аймаке знаходзіцца радовішча карбункула з групы гранатаў. Таксама тут ёсць запасы тапаза, крышталя, лушчака і месяцовага каменя. Тут да 1990 года працаваў завод па апрацоўцы каляровых камянёў.
Транспарт
У адміністрацыйным цэнтры аймака ёсць уласны аэрадром, які мае грунтавую паласу даўжынёй 1800 метраў, аднак рэгулярных авіязносін з іншымі гарадамі няма.
Славутасці
- Руіны горада Арду-Балык на паўночны захад ад манастыра Эрдэн-Зуў.
- У 35 км ад манастыра Эрдэн-Зуў размешчана стэла цюркскага прынца Куль-Тэгіна, датавана 731 г. н. э.
- Даліна вулканаў — возера Тэрхійн-Цаган-Нур утворана ракой Суман-Гол (Суман) і дамбай вулканічнага паходжання.
- Наскальныя малюнкі на рацэ Чулут, якія датуюцца 3000 годам да нашай эры[1].
Адміністрацыйны падзел
№ | Самон | Мангольская назва | Насельніцтва (2005)[2] |
Насельніцтва (2008) |
Насельніцтва (2009)[2] |
Насельніцтва адміністрацыйнага цэнтра |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Батцэнгэл | Батцэнгэл | 3 818 | 3 855 | 3 846 | 1 096 |
2 | Булган | Булган | 2 285 | 2 361 | 2 434 | 961 |
3 | Чулут | Чулуут | 3 943 | 3 749 | 3 744 | 935 |
4 | Эрдэнэбулган* | Эрдэнэбулган | 17 790 | 18 022 | 17 770 | 17 770 |
5 | Эрдэнэмандал | Эрдэнэмандал | 6 099 | 5 843 | 5 933 | 1 091 |
6 | Іхтамір | Ихтамир | 5 714 | 5 154 | 5 247 | 1 050 |
7 | Жаргалант | Жаргалант | 4 089 | 4 114 | 4 111 | 1 035 |
8 | Хайрхан | Хайрхан | 3 756 | 3 558 | 3 656 | 739 |
9 | Хангай | Хангай | 3 054 | 2 805 | 2 926 | 795 |
10 | Хашат | Хашаат | 3 594 | 3 305 | 3 344 | 802 |
11 | Хатонт/Хотант | Хотонт | 4 763 | 4 809 | 4 440 | 774 |
12 | Угійнур | Өгийнуур | 3 015 | 3 041 | 3 086 | 622 |
13 | Улзійт | Өлзийт | 3 154 | 3 037 | 3 102 | 829 |
14 | Ундэр-Улан | Өндөр-Улаан | 5 873 | 5 729 | 5 798 | 1 097 |
15 | Тарыат | Тариат | 5 082 | 5 022 | 5 086 | 644 |
16 | Тувшрулэх | Түвшрүүлэх | 3 489 | 3 410 | 3 438 | 1 869 |
17 | Цахір | Цахир | 2 058 | 2 126 | 2 143 | 438 |
18 | Цэнхэр | Цэнхэр | 5 480 | 5 387 | 5 414 | 997 |
19 | Цэцэрлэг* | Цэцэрлэг | 2 058 | 3 955 | 3 813 | 848 |
* — горад Цэцэрлэг (адміністрацыйны цэнтр Архангая) разам з сельскімі наваколлем утварае самон Эрдэнэбулган.
Зноскі
- ↑ http://www.legendtour.ru/rus/mongolia/regions/arkhangai-aimag.shtml Архівавана 5 снежня 2012.
- ↑ а б Dec. 31 2009 estimation. Arkhangai Aimag Statistical Service Архівавана 22 ліпеня 2011 года.