Арберэшы
Арберэшы (Arbëreshë) | |
Агульная колькасць | 102 000 (2015 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() |
Мова | албанская |
Рэлігія | праваслаўе, уніяцтва |
Блізкія этнічныя групы | астатнія албанцы |
Арберэшы (алб.: Arbëreshë) — культурная група албанцаў на поўдні Італіі. Размаўляюць на асобныя дыялекце албанскай мовы. Агульная колькасць (2015 г.) - 102 тысячы чал.[1]
Арберэшы — нашчадкі албанцаў, якія перасяляліся на поўдзень Італіі і на Сіцылію ў XV - XVII стст. Пераважна служылі ваеннымі наёмнікамі. Першы выпадак іх запрашэння ў Неапалітанскае каралеўства зафіксаваны ў 1448 г. За службу яны атрымоўвалі зямельныя валоданні, куплялі жытлы ў гарадах, дзе займаліся рамяством і гандлем. Албанскую ідэнтычнасць і мову захавалі пераважна сельскія жыхары.
Адасабленню ад італьянцаў і захаванню традыцый садзейнічала спавяданне праваслаўя. У XVIII ст. у Калабрыі і на Сіцыліі былі адчынены албанскія праваслаўныя адукацыйныя ўстановы. У наш час большасць вернікаў належаць да парафій розных праваслаўных цэркваў і албанскай грэка-каталіцкай царквы.
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арберэшы
- Arberia Архівавана 19 студзеня 2021.
- The History of Albanians in Italy Архівавана 6 кастрычніка 2014.