Армін Лашэт
А́рмін Ла́шэт (ням.: Armin Laschet; 18 лютага 1961)— нямецкі палітык, старшыня партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі (з 2021), прэм’ер-міністр зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія (2017—2021).
Біяграфія
У 18-гадовым узросце ўступіў у ХДС. У 1981 годзе скончыў школу ў сваім родным горадзе Аахен і пачаў вывучаць права ва ўніверсітэтах Мюнхена і Бона. У 1986 годзе таксама пачаў журналісцкую дзейнасць — у прыватнасці, працаваў карэспандэнтам рэдакцыі навін на баварскім тэлебачанні Bayerisches Fernsehen. У 1987 годзе здаў першы дзяржаўны юрыдычны іспыт. Праз чатыры гады ён стаў галоўным рэдактарам газеты KirchenZeitung Aachen, з 1995 па 1999 год кіраваў выдавецтвам Einhard-Verlag.
Абраны новым старшынёй нямецкай партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, 16 студзеня 2021 года. Яго кандыдатуру падтрымалі ўдзельнікі двухдзённага партыйнага з’езда, які праходзіў у рэжыме відэаканферэнцыі[8]. Атрымаў у другім туры галасавання 521 голас супраць 426, пададзеных за кансерватара Фрыдрыха Мерца[9].
Зноскі
- ↑ European Commission Armin LASCHET — 1995. Праверана 14 мая 2017.
- ↑ а б в г д Armin Laschet — 1996. Праверана 14 мая 2017.
- ↑ LASCHET, Armin — 1957. Праверана 14 мая 2017.
- ↑ а б в https://www.bundesrat.de/SharedDocs/personen/DE/laender-ausgeschieden-mediathek/nw/laschet-armin.html Праверана 4 лістапада 2021.
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ https://www.nwzonline.de/politik/personen/susanne-laschet_a_31,2,4282157801.html
- ↑ https://www.spiegel.de/politik/deutschland/armin-laschet-cdu-seine-fuenf-irrtuemer-und-die-folgen-fuer-deutschland-a-9b730413-ebe4-4f66-bac2-f82838aa0c74
- ↑ Ціханоўская выступіла на з’ездзе, дзе абралі магчымага пераемніка Меркель, Радыё Свабода, 17 студзеня 2021
- ↑ Armin Laschet: Angela Merkel loyalist, is new CDU leader (англ.). DW (16 студзеня 2021). Праверана 16 студзеня 2021.