Арыярат III
Арыярат III | |
---|---|
стар.-грэч.: Ἀριαράθης Γ' | |
Нараджэнне | III стагоддзе да н.э. |
Смерць | мерк. 220 да н.э.[1] |
Род | Ariarathid dynasty[d] |
Бацька | Арыярамн[d] |
Жонка | Стратаніка Кападакійская[d] |
Дзеці | Арыярат IV |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арыярат III (стар.-грэч.: Ἀριαράθης, Ariaráthēs) (3 ст. да н.э.) — кіраўнік Кападокіі, сын Арыярамна, унук Арыярата II. Сябраваў з Антыёхам II. Вядомыя выявы на манетах[2].
Быў жанаты з Стратаніцай, дачкой Антыёха II, уладара Сірыі, і яго жонкі Лаадыкі. Фактычна ўзыйшоў на прастол яшчэ пры жыцці свайго бацькі, каля 250 года да н.э. першым з кіраўнікоў Кападокіі прыняў тытул басілеуса. Вядома, што ён выступаў на баку Антыёха Гіеракса ў вайне супраць Селеўка II Калініка. Арыярат III таксама пашырыў сваю дзяржаву, далучыўшы да Кападокіі Катаонію. Быў бацькам Арыярата IV.
Зноскі
- ↑ http://ancientrome.ru/publik/article.htm?a=1298452242 Праверана 4 лістапада 2018.
- ↑ Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)