Арэшкавічы (Бярэзінскі раён)
Вёска
Арэшкавічы
|
Арэ́шкавічы[1] (трансліт.: Areškavičy, руск.: Орешковичи) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дзмітравіцкага сельсавета.
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 37 км у напрамку на поўнач ад горада Беразіно, за 188 км ад Мінска, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў[2].
Гісторыя
У 1924—1954 гадах цэнтр Арэшкавіцкага сельсавета. Да 9 красавіка 1963 года вёска ўваходзіла ў склад Дзмітравіцкага сельсавета Бярэзінскага раёна (з 25 снежня 1962 года — Чэрвеньскага раёна)[3], да 10 чэрвеня 1965 года — у склад Аздзяціцкага сельсавета Барысаўскага раёна[4].
Насельніцтва
Гістарычныя і памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
- Каля вёскі курганны могільнік[2].
Вядомыя асобы
- Васіль Пятровіч Вараб’ёў (нар. 1957) — беларускі журналіст. Кандыдат філалагічных навук (1987), дацэнт (1990), прафесар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 9 красавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
Літаратура
- Арэ́шкавічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 16. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 17. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх