Асаіб Ахль аль-Хак
Асаіб Ахль аль-Хак | |
---|---|
араб. عصائب أهل الحق | |
З'яўляецца часткай | Сілы народнай мабілізацыі |
Ідэалогія | ісламізм |
Рэлігійная прыналежнасць | шыіты |
Лідары | Каіс аль-Хазалі |
Штаб-кватэра | Багдад, Ірак |
Актыўная ў | |
Сфарміравана | 2006 |
Адлучылася ад | Армія Махдзі |
Саюзнікі |
Іран Сірыя Ірак Хезбала Ліва аль-Кудс |
Праціўнікі |
Ісламская дзяржава ЗША Вялікабрытанія Свабодная армія Сірыі Ісламскі фронт |
Удзел у канфліктах | Іракская вайна, Грамадзянская вайна ў Сірыі, Грамадзянская вайна ў Іраку, Іранскі крызіс (з 2019) |
Сайт | ahlualhaq.com |
Асаіб Ахль аль-Хак (араб. عصائب أهل الحق — «Ліга праведнікаў») — шыіцкая ісламісцкая ваенізаваная групоўка, якая дзейнічае ў Іраку і Сірыі. Мае праіранскую накіраванасць і была пад заступніцтвам іранскага генерала, камандуючага спецпадраздзяленнем «Кудс» Касема Сулеймані.
Групоўка цесна звязаная з ліванскай партыяй Хезбала і ў сваёй ідэалогіі спасылаецца на Вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі. Да 2007 года аб «Асаіб Ахль аль-Хак» ведалі нямногія, а дэбют фарміравання ў якасці ўдарнай сілы генерала Сулеймані прыйшоўся на студзень 2007 года, калі яны напалі на амерыканскі ваенны аванпост святым шыіцкім горадзе Кербела. Праз некалькі месяцаў лідар групоўкі Каіса Хазалі, яго брат Лаіс Хазалі і высокапастаўлены член Хезбалы Алі Муса ад-Дадкук былі захоплены SAS блізу Басры. Пасля гэтага былі прыняты меры па легітымізацыі арганізацыі.
У маі 2007 года «Асаіб Ахль аль-Хак» захапіла брытанскага ІТ-кансультанта Піцера Мура і чацвёра яго целаахоўнікаў ва ўсходнім Багдадзе. Пітэр Мур быў вызвалены пасля таго, як браты Хазалі былі выпушчаны з амерыканскіх турмаў у Іраку[1].
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйны сайт
- Counter Extremism Project profile