Асіпавіцкі сельсавет (Вілейскі раён)

Асіпавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Асіпавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 507
Асіпавіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Асі́павіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Асіпавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. У сельсавеце 34 паселішчы, 3300 жыхароў[1].

З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 29 лютага 1988 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Вілейскага гарсавета перададзена вёска Макаўе[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1804 чалавекі[3], з іх 93,7 % — беларусы, 5,2 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1507 чалавек[5].

Крыніцы

  1. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 лютага 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.