Удзельнік чэмпіянату свету 1930 у складзе зборнай Аргенціны. Гуляў за клубы «Эстудыянціль Партэнья» (Буэнас-Айрэс), «Гімнасія і Эсгрыма» (1930, 1936—1938), «Амбразіяна-Інтэр» (Італія; 1931—36, 1938—43; 268 гульняў, 76 галоў), «Леньяна» (Італія, Д-III; 1945—46; 16 гульняў, 5 галоў), «Казенца» (Італія, Д-II; 1946—48; 44 гульні). Чэмпіён Італіі 1940, уладальнік Кубка Італіі 1939.
Меў малодшага брата Фелікса — таксама прафесійнага футбаліста (адзін сезон за «Амбразіяну-Інтэр»).