Аютха́я (тайск. พระนครศรีอยุธยา) — правінцыя ў цэнтральнай частцы Тайланда. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад Аютхая размешчана ў цэнтральнай частцы правінцыі Аютхая, за 70 кіламетраў на поўнач ад сучаснай сталіцы Бангкока. Правінцыя Аютхая размяшчаецца на раўніннай тэрыторыі, у даліне ракі Менам-Чао-Прая, якая з’яўляецца асноўнай крыніцай водных рэсурсаў рэгіёна. Рэкі Лапбуры і Пасак спрыяюць атрыманню вялікага ўраджаю рысу.