Аўгуст Бурнанвіль
Аўгуст Бурнанвіль | |
---|---|
фр.: Auguste Bournonville | |
Дата нараджэння | 21 жніўня 1805[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1879[1][2][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Antoine Bournonville[d] |
Дзеці | Charlotte Bournonville[d] |
Прафесія | балетмайстар, харэограф, артыст балета |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўгуст (Агюст) Бурнанві́ль (дацк.: August Bournonville, 21 жніўня 1805, Капенгаген — 30 лістапада 1879, Капенгаген) — дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог.
Біяграфія
У 1826 годзе скончыў школу Парыжскай оперы.
З 1830 года — саліст і балетмайстар Каралеўскага дацкага балета , выкладаў танцы пры двары.
Творчасць
У пастаноўках спалучаў класічны і характарны танцы, шырока выкарыстоўваў фальклор.
Паставіў больш за 50 балетаў, пераважна на музыку дацкіх кампазітараў, фарміраваў своеасаблівасць дацкага балета, распрацоўваў мімічную выразнасць, віртуознасць мужчынскага танца.
Стварыў методыку выкладання танца, т. зв. «ўрок Бурнанвіля» (запісаны яго вучнямі і ўвайшоў у балетную педыгагічную практыку).
Зноскі
- ↑ а б в г Personne N. A August Bournonville — С. 599. Праверана 22 снежня 2016.
- ↑ а б A August Bournonville — 1917.
- ↑ а б Бурнонвиль Август // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Dansk Biografisk Leksikon, 3. udgave — 3 — 1984. Праверана 23 жніўня 2022.
- ↑ (unspecified title) Праверана 23 жніўня 2022.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).