Баброва (Махаўскі сельсавет)
Вёска
Баброва
|
Бабро́ва[1] (трансліт.: Babrova, руск.: Боброво) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Махаўскага сельсавета. Размешчана за 33 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Раста на лініі Магілёў—Крычаў. Рэльеф раўнінны, на поўдзень мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Вялікая Дубраўка і далей па шашы Магілёў—Слаўгарад.
Гісторыя
Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў. З 20 жніўня 1924 года ў Махаўскім сельсавеце Лупалаўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 2 сакавіка 1931 года ў Магілёўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Махава» (цэнтр — в. Махава).
Планіроўка
Планіроўка Г-падобная. Да кароткай просталінейнай вуліцы амаль шыротнай арыентацыі далучаецца з поўначы другая кароткая просталінейная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- 1990 — 24 гаспадаркі, 54 жыхары.
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 20 гаспадарак, 32 жыхары.
Крыніцы
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура
- Баброва // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх