Багамскі долар

Багамскі долар
* англ.: Bahamian dollar
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 BSD
Сімвалы B$ і B$
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт  Багамы
Уведзена 1966
Валюта-папярэднік Bahamian pound[d]
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Central Bank of The Bahamas[d]
Вытворца банкнот De La Rue
Курсы на 28 чэрвеня 2024 года
1 USD 1 BSD
1 EUR 1,07 BSD
1 RUB 0,01166 BSD
1 GBP 1,266 BSD
1 JPY 0,006213 BSD
1 BYN 0,3093 BSD
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Багамскі долар (англ.: Bahamian dollar) — нацыянальная валюта Багамскіх Астравоў, уведзеная ў 1966 годзе. У абароце знаходзяцца манеты 1, 5, 10, 15, 25 цэнтаў і банкноты вартасцю 1, 5, 10, 20, 50 і 100 долараў. Багамскі долар прывязаны да долара ЗША ў суадносінах адзін да аднаго.

Гісторыя

Багамскі долар замяніў багамскі фунт, які быў роўны брытанскаму фунту стэрлінгаў, дзяліўся на 20 шылінгаў або 240 пенсаў, у суадносінах 1 долар = 7 шылінгаў (1 долар = 0,35 фунта) у 1966 годзе. Пры гэтым быў зроблены пераход на дзесятковую сістэму — багамскі долар стаў раўняцца 100 цэнтам. Пры пераходзе на новую валюту былі ўведзеныя трехдоларавыя купюры і манеты наміналам пятнаццаць цэнтаў, бо тры доляры прыкладна роўныя аднаму фунту, а пятнаццаць цэнтаў — 1 шылінгу, што было зручна падчас пераходнага перыяду. 2 лютага 1970 года курс багамскага долара быў прывязаны да долара ЗША, затым з снежня 1971 года ў выніку дэвальвацыі амерыканскай валюты 1 багамскі долар стаў роўны 1,031 долара ЗША, аднак з 15 лютага 1973 года багамская валюта зноў стала раўняцца аднаму долару ЗША.