Бакаплавы |
Hyperia macrocephala |
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Amphipoda Latreille, 1817
|
Падатрады[1] |
---|
- Gammaridea Latreille, 1802
- Corophiidea Leach, 1814
- Hyperiidea Milne-Edwards, 1830
- Ingolfiellidea Hansen, 1903
|
|
Бакаплавы, таксама Разнаногія[2] (Amphipoda) — атрад ракападобных.
Апісанне
Цела даўжынёй 0,3—25 см, сціснутае з бакоў, сегментаванае, бясколернае, жаўтаватае, зеленаватае, сіняе, чырвонае, стракатае. Ёсць 1—2 пары грудных сегментаў, якія зрастаюцца з галавой. Вочы фасетачныя. Ногі грудных сегментаў розныя (адсюль адна з назваў атрада), першая пара з падклюшняй, некаторыя з кручкамі і амаль усе з лісцепадобнымі жабернымі пласцінкамі, ногі брушных сегментаў — плавальныя і скакальныя.
Гэтыя дробныя рачкі, для якіх характэрна адсутнасць карапакса, маюць 7 пар грудных і 6 пар брушных ног.
Пашырэнне
Вядома каля 9000 відаў бакаплаваў. Распаўсюджаныя па ўсім свеце. Пашыраны ў марскіх і прэсных вадаёмах, некаторыя ў вільготнай глебе.
Аб'екты акліматызацыі і аквакультуры.
Асаблівасці біялогіі
Усёедныя, ёсць драпежнікі.
Раздзельнаполыя. Яйцы выношваюць у вывадкавай камеры. Размнажаюцца найбольш у асенне-зімовы перыяд. Развіццё прамое, без метамарфозы. Працягласць жыцця — 1—6 гадоў.
Корм для рыб і птушак.
Зноскі
- ↑ Атрад Бакаплавы у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)
- ↑ Напісанне Бакаплавы, Разнаногія у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.2. Мн., 1996, С.229
Літаратура