Бакінская тэлевежа
Бакінская тэлевежа | |
---|---|
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Emporis | 103587 |
SkyscraperPage | 2284 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Бакінская тэлевежа (азерб.: Azəri Televiziya Qülləsi) — збудаванне вышынёй 310 м у Баку, сталіцы Азербайджана.
Комплекс быў спраектаваны на падставе пастановы Савета Міністраў СССР і па заказу Міністэрства сувязі Азербайджанскай Рэспублікі Дзяржаўным праектным інстытутам Міністэрства сувязі СССР.
Будаўнічыя работы пачаліся ў 1979 годзе. Згодна з праектам будаўніцтва павінна было быць завершана ў 1985 годзе. Аднак па некаторых прычынах будаўнічыя работы на комплексе былі прыпыненыя. Пасля вяртання агульнанацыянальнага лідара Гейдара Аліева да ўлады ў 1993 годзе будаўніцтва тэлевежы было прадоўжана, і ў 1996 годзе пры яго ўдзеле адбылася цырымонія афіцыйнага адкрыцця комплексу.
У 2008 годзе на тэлевежы былі зроблены реканструкцыйныя работы, на вышыні 175 метраў (62 паверха) быў адкрыты рэстаран з відам на горад.