Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт

Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт
(БДУ)
азерб.: Bakı Dövlət Universiteti
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва азерб.: Bakı Dövlət Universiteti
Міжнародная назва Baku State University
Заснаваны 1919
Рэктар Эльчын Бабаеў
Студэнты 22 500
Краіна
Размяшчэнне
Метро Элмляр Акадэміясы
Сайт bsu.edu.az
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт (азерб.: Bakı Dövlət Universiteti) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Баку. Універсітэт уваходзіць у склад European University Association (EUA).

Структура

Універсітэт размяшчаецца ў 4 карпусах, у складзе якога маецца таксама бібліятэка і спартыўная пляцоўка.

У склад універсітэта ўваходзяць НДІ прыкладной матэматыкі, фізічных праблем, выставачны цэнтр, 5 музеяў, бібліятэка і выдавецтва. Ва ўніверсітэце працуе 121 кафедра, уключаючы кафедры прыродазнаўчых і гуманітарных навук, 37 навукова-даследчых і навуковых лабараторый, дзе працуюць 200 навуковых супрацоўнікаў, кафедра азербайджанскай мовы і літаратуры, кафедра генетыкі.

Факультэты

  • механіка-матэматычны
  • прыкладной матэматыкі і кібернетыкі
  • фізічны
  • хімічны
  • біялагічны
  • геаграфічны
  • геалагічны
  • гістарычны
  • юрыдычны
  • філалагічны
  • усходазнаўства
  • бібліятэчны
  • міжнароднага права і міжнародных адносін
  • сацыяльных навук і псіхалогіі
  • журналістыкі
  • тэалогіі
  • экалагічны

Вядомыя выпускнікі

Зноскі