Балетавыя

Балетавыя

Баравік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Boletaceae Chevall. 1828

Роды
  • Aureoboletus
  • Austroboletus
  • Boletellus
  • Boletus
  • Bothia
  • Chalciporus
  • Chamonixia
  • Fistulinella
  • Gastroboletus
  • Gastroleccinum
  • Heimioporus
  • Leccinum
  • Mycoamaranthus
  • Octaviania
  • Phylloboletellus
  • Phylloporus
  • Porphyrellus
  • Pulveroboletus
  • Royoungia
  • Strobilomyces
  • Tubosaeta
  • Tylopilus
  • Xanthoconium
  • XerocomusМахавік

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  623904
NCBI  5368
EOL  5960
MB  80523

Бале́тавыя (Boletaceae) — парадак ці сямейства шапкавых базідыяльных грыбоў класа агарыкаміцэтаў.

Пладовыя целы мяккамясістыя. Гіменафор трубчасты, у многіх відаў лёгка аддзяляецца ад мякаці шапкі. Споравы парашок бу­рава­та- ці жаўтавата-зе­ле­наваты. Боль­шасць відаў утвараюць мікарызу, ядомыя.

На тэрыторыі Беларусі 6 родаў, 35 відаў. Найбольш пашыраны баравік (Boletus), масляк (Suillus), сіняк (Boletus luridus), Махавік (Xerocomus), падасінавік (Leccinum aurantiacum), падбярозавік (Leccinum scabrum) (каштоўныя ядомыя грыбы), перцавы грыб (Suillus piperatus), жоўцевы грыб (Tylopilus felleus)[1].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.