Ба́лтайі Во́ке (літ.: Baltoji Vokė, часам па-беларуску — Белая Вака) — горад у паўднёвай Літве, на рацэ Вака. Уваходзіць у склад Шальчынінкайскага раёна Вільнюскага павета. Адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота. Размешчаны за 30 км ад Шальчынінкая і за 11 км ад Вільнюса.
Гісторыя
Пачаткова паселішча мела назву Наўёйі Жагарыне (Naujoji Žagarinė; Новае Жагарына), узнікла каля вёскі Жыгарына ў 1950 годзе, пасля таго як тут пачалася распрацоўка радовішча торфу. У 2007 годзе здабыча торфу скончана[2].